Справаздача тындя роднай мовы
24.09.2022З 19 па 24 верасня 2022 года ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорога мне, мая родная мова”. З вучнямі праводзілася мноства цікавых і займальных мерапрыемстваў.
З мэтай выхавання ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гістарыі беларускага народа, фарміравання ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы 16 верасня вучні 8-11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”. 19 верасня прайшло пад дэвізам “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты —мова”. Зранку вучні 10 класа ў нацыянальным строі ў фае ўстановы адукацыі абвясцілі ўсіх аб правядзенні акцыі “ Размаўляй са мной па – беларуску”. Да прапановы актыўна далучаліся вучні, педагогі і тэхнічны персанал. Вучні 7-8 класаў прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. Самыя шчырыя і цеплыя словы гучалі ў гэты дзень у адрас беларускай мовы. Росквіту і дабрабыту, незалежнасці, міру, а таксама пажаданні заставацца і далей незалежнай, матчынай, мілагучнай, жытнёвай, кроўнай , любімай і г.д.
Інтэрактыўнае воблака “Маё любімае слова па-беларуску” стварылі вучні 1-4 класаў, якое на працягу ўсяго тыдня дапаўнялася вучнямі іншых класаў. нашай культуры.
20 верасня прайшло пад назвай “Родная мова ў культуры і мастацтве”. У гэты дзень прайшоў гастранамічны фэст ”Беларуская кухня”, вучні ўспомнілі нацыянальныя беларускія стравы і рэцэпты іх прыгатавання. Больш таго, атрымалі майстар-клас ад работнікаў нашай сталоўкі па прыгатаванні дранікаў. “Фальклор, фальклор – душа народа”. Падчас мерапрыемства вучні, падзяліўшыся на каманды, разам з настаўніцай С.У.Панасік узгадалі значэнне паняцця “фальклор”, даведаліся пра жанры фальклору, слухалі фрагменты народных песень, адгадвалі загадкі, чыталі прымаўкі і прыказкі, успаміналі беларускія народныя танцы. Каманды паспяхова выконвалі ўсе заданні.
Наступны дзень, 21 верасня “За што я люблю родую зямлю”, дадаў новых фарбаў тыдню. У конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” прынялі ўздел вучні 8 – 11 класаў. У сваіх работах дзеці распавядалі пра любоў да роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі. Успомнілі пра гераічнае мінулае нашай краіны і яе славутых землякоў. Вучні 5 – 7 класаў творча падышлі да флаер-фэста “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Праз вобразныя сродкі мастацтва вучні адлюстравалі свае пачуцці да роднага краю: любоў да яго, гонар за самабытнасць, непаўторнасць, незалежнасць і прыгажосць, пашану да кожнага куточка роднай зямлі. Уласныя пачуцці навучэнцаў адлюстраваны на флаерах у яркай палітры колераў.
22 верасня прайшло пад назвай “Літаратура як люстэрка мовы”. Вучні ўсіх класаў прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы пра родную мову” розных аўтараў. У гэты дзень прайшла віктарына, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні далучыліся да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны.
23 верасня вучні разам з настаўнікамі правялі круглы стол “Беларуская мова: як захаваць яе для нашчадкаў”.
Такім чынам, усе мерапрыемствы сталі добрымі ўрокамі выхавання патрыятызму, духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культарнай спадчыне.