Паездка ў Брэсцкі лялечны тэатр

27.09.2023

Усе дзеці вельмі любяць казкі. Сустрэча з казкай для нашых школьнікаў адбылася 27 верасня ў Брэсцкім лялечным тэатры. Пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы  "Гісторыя шакаладнага дрэва" вучыць сябраваць з прыродай, быць добрым чалавекам. Дзецям вельмі спадабаўся спектакль і яны чакаюць наступнага раза, каб сустрэцца з магічным асяроддзем тэатра.