Да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2023

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы.  У рамках папулярызацыі беларускай мовы гэты дзень прайшоў пад дэвізам «Роднаму слову – прызнанне ў любві».  Для вучняў  5-11 класаў было прапанавана разгадаць на працягу дня  крыжаванкі, рэбусы. Аказалася, што не так проста адкрываюцца «скарбонкі мудрасці» нашым дзецям. Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагла інтэлектуальна-пазнавальная  віктарына «Гучы, родная мова!», у якой прынялі актыўны ўдзел вучні 6, 8, 9 класаў.  Школьнікі праверылі свае веды па гісторыі і культуры Беларусі, успомнілі  імёны беларускіх пісьменнікаў, разгадалі загадкі, узнавілі прыказкі і прымаўкі. А ў канцы гульні  дзеці вельмі ажывіліся, калі прыгадвалі арыгінальныя  беларускія словы. Хочацца верыць, што вучні  данеслі іх дадому, расказалі бацькам, і, напэўна,  запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ, што мы павінны ведаць сваю родную мову і размаўляць на ёй часцей!