Гасцёўня “Беларускія прысмакі”.

17.03.2023

17 сакавіка настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Панасік С.У. была арганізавана гасцёўня “Беларускія прысмакі”. Дзеці сумесна з бацькамі і бабулямі прэзентавалі традыцыйныя стравы беларускай кухні. Сярод іх: дранікі, бабка, бліны з мачанкай, бярозавік, хлебны квас і розныя мучныя прысмакі.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і звычаямі беларускай кухні. У канцы мерапрыемства вучняў чакаў самы цікавы момант – дэгустацыя страў нашай кухні.

Выражаем вялікую падзяку матулям і бабулям, якія прымалі ўдзел у нашай гасцёўні: Яраш Таццяне Іванаўне, Барадзіной Яўгеніі Фёдараўне, Балабушка Таццяне Мікалаеўне, Сацуце Натальі Генадзьеўне, Сацуце Надзеі Міхайлаўне, Паліводзе Аляксандры Сямёнаўне, Бялецкай Зоі Аляксееўне.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню павагі да традыцый і культуры беларускага народа.